Навіны банка і прэс-рэлізы
29.04.2019

«Беларусбанк» інфармуе аб змяненні ў рабоце банкаматаў

Паважаныя трымальнікі плацежных карт!

З 29 красавіка гэтага года ў сцэнарыі работы банкаматаў «Беларусбанка» ўносяцца змяненні, звязаныя з уводам сумы. Каб кліенты не памыляліся пры зняцці наяўнасці, мы спрасцілі сістэму: набіраць два нуля пасля коскі больш не патрэбна.

Для зручнасці карыстальнік у момант ажыццяўлення аперацыі на рускай, беларускай і англійскай мовах атрымае інфармацыйнае паведамленне наступнага зместу: «Увага! Фармат уводу адвольнай сумы без дробавай часткі».

Дзякуем за выбар нашага банка.