16 красавіка 2019 года ў галаўным офісе China UnionPay у горадзе Шанхаі (КНР) адбылася сустрэча сумеснай дэлегацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» і ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» з даччынай кампаніяй China UnionPay International.
(на фота: намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна і галоўны выканаўчы дырэктар - Прэзідэнт UnionPay International Цай Цзяньбо)
Падведзены прамежкавыя вынікі рэалізацыі заключанага ў сакавіку 2018 года партнёрскага пагаднення паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і China UnionPay International аб арганізацыі абслугоўвання плацежных карт UnionPay у гандлёвых і сэрвісных прадпрыемствах на тэрыторыі Беларусі. Бакі выказалі ўзаемнае задавальненне дасягнутымі вынікамі. На сённяшні момант «Беларусбанк» адкрыў больш за 75 працэнтаў сваёй плацежнай інфраструктуры для абслугоўвання картак кітайскай сістэмы.
(на фота: дырэктар ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» Алена Несцяронак і намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна)
Бакі прыйшлі да прынцыповага разумення па перспектыўных напрамках супрацоўніцтва на бліжэйшыя гады, якія ў поўнай меры адпавядаюць глыбіні двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Кітаем.