Вядучыя сусветныя аналітыкі і кансультанты прааналізавалі ключавыя паказчыкі і вынікі эканамічнай дзейнасці фінансавых інстытутаў і склалі рэйтынг для брытанскага выдання EMEA Finance.
Эксперты часопіса назвалі Беларусбанк лепшым банкам Рэспублікі Беларусь у 2018 годзе. Таксама ўзнагароду атрымала даччыная кампанія банка — «ААБ Брокер». Фінансавая ўстанова прызнаная найлепшым брокерам Беларусі па выніках мінулага года.
EMEA Finance — міжнароднае выданне, якое асвятляе асноўныя падзеі, што адбываюцца ў фінансавым сектары Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі. Колькасць чытачоў EMEA Finance - больш за 125 тыс. У мінулым годзе «Беларусбанк» і «ААБ Брокер» таксама прызнаваліся лепшымі ў краіне.
Аддзел камунікацый