Спецыяльна для новых суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, з моманту рэгістрацыі якіх прайшло не больш за 6 месяцаў, Беларусбанк прапануе скарыстацца пакетам паслуг ЛЁГКІ-КРОК для падключэння бягучых (разліковых) рахункаў у беларускіх рублях, якія адкрываюцца ўпершыню.
Абаненцкая плата за абслугоўванне па пакеце паслуг ЛЁГКІ-КРОК складае ўсяго 1 беларускі руб. у месяц, а перыяд абслугоўвання - не больш за 12 (дванаццаць) каляндарных месяцаў. Па заканчэнні гэтага перыяду рахунак кліента пераводзіцца на абслугоўванне па пакеце паслуг ПЕРСПЕКТЫЎНЫ-5, калі кліент не ініцыіраваў пытанне далейшага абслугоўвання па іншым пакеце паслуг (за выключэннем ЛЁГКІ-КРОК).