Паважаныя кліенты!
Інфармуем Вас аб абмежаванні часу здзяйснення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №529:
У перыяд часу з 22:00 11.04.2019 да 09:00 15.04.2019 будуць недаступны аперацыі:
- па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і самаабслугоўвання;
- па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.
З 12.04.2019 па меры завяршэння працы аддзяленняў філіяла №529, але не пазней за 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк». Магчымасць здзяйснення аперацый будзе адноўлена не раней за 09:00 15.04.2019.
У перыяд часу з 23:59 11.04.2019 да 09:00 15.04.2019
не будуць ажыццяўляцца аперацыі па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі, а таксама дзеянні па раней выпушчаных плацежных картках кліентаў філіяла (перавыпуск, прадаўжэнне, дублікат).
З 13.04.2019 да 12:00 15.04.2019 усе падраздзяленні №529 не будуць ажыццяўляць працу з кліентамі.
Па рахунках (дагаворах), аформленых у наступных установах ААТ «ААБ Беларусбанк»:
АПЕРУ Галаўнога офіса,
Іпатэчны офіс,
ЦБП №510,
ЦБП №524,
ЦБП №527,
у перыяд часу з 23:59 12.04.2019 да 09:00 15.04.2019 ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк», устройствах самаабслугоўвання і каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) будуць недаступны да здзяйснення аперацыі:
- па ўкладных рахунках;
- па крэдытных дагаворах (у тым ліку аперацыі па выплаце крэдытнай запазычанасці).
З 13.04.2019 па 14.04.2019 аддзяленні пазначаных устаноў не будуць ажыццяўляць працу з кліентамі.
Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.
Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.