Навіны банка і прэс-рэлізы
08.04.2019

Замежныя грамадзяне могуць вярнуць Tax Free наяўнымі ў аддзяленнях «Беларусбанка» на мяжы (відэа)

ААТ «ААБ Беларусбанк», РУП «Белмытнясэрвіс» і ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя  «АРІП» запусцілі сумесны праект для замежных турыстаў па вяртанні ПДВ праз Tax Free. Магчымасць вярнуць падатак на дабаўленую вартасць па гэтай сістэме пры выездзе з Беларусі замежныя грамадзяне могуць наяўнымі ў 27 аддзяленнях Беларусбанка.

Першым пунктам пропуску, дзе ў студзені была арганізавана такая паслуга для замежнікаў, якія пакідаюць тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза на аўтамабільным транспарце, стаў «Каменны Лог».

Чаму банк прыняў рашэнне падтрымаць праект і як працуе сістэма вяртання Tax free для замежных гасцей - далей у сюжэце праграмы «Нашы навіны» на тэлеканале «АНТ».

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!