Навіны банка і прэс-рэлізы
08.04.2019

Добрыя навіны для крэдытаатрымальнікаў!

Вясна - гэта заўсёды прычына для абнаўлення і ААТ «ААБ Беларусбанк» з 08.04.2019 прапануе сваім кліентам не толькі правераныя часам крэдыты, як на спажывецкія патрэбы, так і на фінансаванне нерухомасці, але і новыя магчымасці для ўвасаблення сваіх жаданняў.  

Банк аднаўляе выдачу крэдытаў на спажывецкія патрэбы ў рамках крэдытнага канструктара тэрмінам да 5 гадоў, пры гэтым кліент зможа выбраць зручныя для сябе тэрмін карыстання крэдытам і спосабы забеспячэння па ім.

Акрамя таго, Беларусбанк аднаўляе прыём крэдытных заявак на набыццё жылых памяшканняў на «другасным» рынку.

Крэдыт на нерухомасць «Іпатэка з намі» - адно з самых запатрабаваных і зручных рашэнняў жыллёвага пытання для нашых кліентаў. Вясна - гэта час прадставіць «Іпатэка з намі» v3.0 і новых партнёраў Банка з 09.04.2019!

Група кампаній «ТАПАС» і іх жылыя комплексы прэміум і камфорт класа: «Алімпік Парк» (малапавярховыя дамы і катэджы побач з біялагічным заказнікам «Лябяжы» і вадасховішчам «Дразды»), «Браслаўскі» (арыгінальны комплекс пераменнай павярховасці на праспекце Пераможцаў), жылы комплекс «Мегаполіс (50 метраў ад станцыі метро «Малінаўка»).

Кампанія «МайКласКом» і іх папулярны жылы комплекс ЖК «Вясёлка» – ідэальны варыянт для тых, хто жадае купіць кватэру ў прыгарадзе Мінска і жыць у цішыні, дзе можна не думаць пра імклівы горад і яго мітусню, а толькі вяртацца туды на працу.

ТАА «ЕўрабудАліза» – прапануе ўсім жадаючым новыя, зручныя кватэры ў шматкватэрных жылых дамах, што будуюцца ў адным з гарадоў Магілёўскай вобласці - Бабруйску.

Крэдытам «Іпатэка з намі» магчыма, аплаціць да 90% кошту куплі або будаўніцтва кватэры. Акрамя таго, Банк не прыспешвае з пагашэннем крэдыту, бо мы прадстаўляем адтэрміноўку на пагашэнне асноўнага доўгу да 18 месяцаў з таго моманту, як Вы сталі ўладальнікам сваёй мары. Пры гэтым прадугледжана магчымасць датэрміновага пагашэння крэдыту без спагнання камісій ці іншых дадатковых плацяжоў.

Больш падрабязную інфармацыю, а таксама азнаёміцца з актуальнымі ўмовамі крэдытавання можна на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by ці патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па нумары 147.