Навіны банка і прэс-рэлізы
08.04.2019

На ААТ «Магілёўхімвалакно» рэалізаваны інвестыцыйны праект пры крэдытнай падтрымцы «Беларусбанка»

Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч зрабіў рабочы візіт у Магілёўскую вобласць, дзе наведаў ААТ «Магілёўхімвалакно» і сустрэўся з генеральным дырэктарам прадпрыемства Пятром Руднікам.

Падчас перагавораў бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва, якія будуць садзейнічаць умацаванню дзелавых кантактаў і паспяховай рэалізацыі сумесных праектаў.

У час азнаямлення з прадпрыемствам кіраўніку «Беларусбанка» была прадстаўлена прадуктовая лінейка кампаніі, якая выпускаецца па сучасных тэхналогіях.

himvolokno-1

(на фота: старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч і генеральны дырэктар ААТ «Магілёўхімвалакно» Пётр Руднік)

На прадпрыемстве ААТ «Магілёўхімвалакно» пры крэдытнай падтрымцы банка рэалізаваны інвестыцыйны праект «Комплекс па вытворчасці поліэфірнай прадукцыі».

Па выніках перагавораў кіраўнік банка пажадаў калектыву прадпрыемства поспехаў  у намечаных планах.

himvolokno-ananich

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!