Навіны банка і прэс-рэлізы
08.04.2019

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе пра час здзяйснення аперацый

Паважаныя кліенты!

У сувязі з неабходнасцю правядзення абавязковых рэгламентных работ штодзённа  ў перыяд часу з 22:00 да 0:00 і ў апошні балансавы (працоўны) дзень месяца з 22:00 да 5:00 наступнага дня ў падраздзяленнях банка недаступны да здзяйснення аперацыі:

- па ўкладных рахунках;

- па бягучых рахунках, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі;

- па крэдытных дагаворах (у тым ліку аперацыі па выплаце крэдытнай запазычанасці),

аформленых у наступных установах банка:

АПЕРУ Галаўнога офіса,

Іпатэчны офіс,

ЦБП №510,

ЦБП №524,

ЦБП №527.

Названыя аперацыі можна ажыццявіць ва ўстройствах самаабслугоўвання і каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг).

Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.