З 2 красавіка 2019 года «Беларусбанк» пачынае прыём заявак на куплю аблігацый ТАА «ТЕНКінвест» 2-га выпуску, намінаваных у доларах ЗША.
Агульны аб'ём эмісіі складае 850 тыс. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 2 гады. Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 8 працэнтам гадавых.
Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый гэтай кампаніі без камісій.
Аблігацыі ТАА «ТЕНКінвест» 2-га выпуску можна набыць у пунктах брокерскага абслугоўвання.