Навіны банка і прэс-рэлізы
01.04.2019

«Беларусбанк» запусціў новую праграму крэдытавання набыцця аўтамабіляў GEELY (прэс-рэліз)

З 01.04.2019 «Беларусбанк» запусціў новую партнёрскую праграму крэдытавання фізічных асоб на набыццё аўтамабіляў Geely на льготных умовах.

Дадзеная праграма распаўсюджваецца на аўтамабілі маркі Atlas і Emgrand X7, якія набываюцца праз афіцыйных дылераў СЗАТ «БЕЛДЖЫ».

Крэдытная прапанова прадугледжвае паніжаную працэнтную стаўку па крэдыце ў першыя 2 - 3 гады крэдытавання - 3,9% гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 6,1 п.п.). У далейшым стаўка будзе роўная стаўцы рэфінансавання, павялічанай на 3,9 п.п.

Банк гатовы прадастаўляць крэдытныя сродкі ў памеры да 90% кошту аўтамабіля. Пры гэтым, чым большая сума ўнесеных уласных сродкаў на куплю аўто, тым большы льготны перыяд крэдытавання.

Калі за кошт уласных сродкаў аплачваецца 10% кошту аўтамабіля, то перыяд крэдытавання па паніжанай стаўцы складзе 2 гады, калі ж аплаціць самастойна 25% кошту аўто - льготны перыяд павялічваецца да 3-х гадоў.

Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 7 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння. Акрамя таго, пры разліку максімальнай сумы крэдыту магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходаў аднаго паручыцеля.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы па нумары 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

Аддзел камунікацый