Навіны банка і прэс-рэлізы
29.03.2019

Кліент Беларусбанка стаў пераможцам у рэкламнай гульні «Да месца вашай мары з Visa»

6 сакавіка адбыўся першы розыгрыш прызоў рэкламнай гульні «Да месца вашай мары з Visa», у якой разыгрываецца 4 сертыфіката на падарожжа на суму 8 500 беларускіх рублёў, 2 ноўтбука MacBook Pro, 3 смартфона iPhone XS і 3 смарт-гадзінніка Apple Watch 4.

Уладальніцай аднаго з ноўтбукаў MacBook Pro стала трымальніца карткі Беларусбанка - Вольга Яўгеньеўна Маргулевіч. За час правядзення гульні яна зарэгістравала 21 карт-чэк, а ўсяго ў рэкламнай гульні прыняла ўдзел 168 182 аперацыі. Рэкламная гульня будзе доўжыцца да 30 красавіка 2019 года, таму калі вы таксама, як Вольга Яўгеньеўна, жадаеце стаць уладальнікам каштоўнага прыза або сертыфіката на падарожжа, разлічвайцеся карткай Visa, рэгіструйце карт-чэкі на суму ад 10 беларускіх рублёў на сайце visa.com.by і верце ў поспех.

Нагадаем, што здзяйсняючы аперацыі і рэгіструючы карт-чэкі па картцы Visa, аформленай у перыяд правядзення рэкламнай гульні, вашы шансы на перамогу падвойваюцца.

Больш падрабязна азнаёміцца з правіламі рэкламнай гульні можна тут.

Тэлефон гарачай лініі +375 (29) 196-17-16 (з 10.00 да 18.00 у будні; з 11.00 да 14.00 у выхадныя дні).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!