Навіны банка і прэс-рэлізы
26.03.2019

Стала яшчэ больш выгадна. «Беларусбанк» падымае стаўкі па рублёвых укладах

З 26 сакавіка 2019 года ўстанаўліваюцца працэнтныя стаўкі па зноў адкрываемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях у наступных памерах:

- "Ураджайны Безадзыўны" (тэрмін захоўвання 13 месяцаў) – 12,6% гадавых (стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь* (далей - НБРБ) плюс 1,1 працэнтнага пункта) – пераменная гадавая працэнтная стаўка.

 - " Ураджайны Безадзыўны On-line" (тэрмін захоўвання 13 месяцаў) - 12,65% гадавых (стаўка крэдыту авернайт НБРБ плюс 1,15 працэнтнага пункта) - пераменная гадавая працэнтная стаўка.

 - "Паспяховы Безадзыўны" (у рамках Клуба Персона) (тэрмін захоўвання 13 месяцаў):

на працягу першых 3 (трох) месяцаў захоўвання ўкладу - 12,65% гадавых (фіксаваная гадавая працэнтная стаўка);

па заканчэнні першых трох месяцаў захоўвання ўкладу – 12,65% гадавых (стаўка крэдыту авернайт НБРБ плюс 1,15 працэнтнага пункта) - пераменная гадавая працэнтная стаўка.

З перавагамі ўкладу «Паспяховы Безадзыўны» можна азнаёміцца тут.

 - "Свабодны выбар" на 24 месяца – 12,55% гадавых (стаўка крэдыту авернайт НБРБ плюс 1,05 працэнтнага пункта) - пераменная гадавая працэнтная стаўка.

 - "Класік Безадзыўны звыш года":

на 18 месяцаў – 12,5% гадавых (стаўка крэдыту авернайт НБРБ плюс 1 працэнтны  пункт) - пераменная гадавая працэнтная стаўка;

на 24 месяца – 12,55% гадавых (стаўка крэдыту авернайт НБРБ плюс 1,05 працэнтнага пункта) – пераменная гадавая працэнтная стаўка.

З перавагамі ўкладу «Класік Безадзыўны звыш года» можна азнаёміцца тут.

 - "Класік Безадзыўны Дзіцячы":

на 3 гады – 12,61% гадавых (стаўка крэдыту авернайт НБРБ плюс 1,11 працэнтнага пункта) - пераменная гадавая працэнтная стаўка;

на 4 гады – 12,62% гадавых (стаўка крэдыту авернайт НБРБ плюс 1,12 працэнтнага пункта) - пераменная гадавая працэнтная стаўка;

на 5 гадоў – 12,63% гадавых (стаўка крэдыту авернайт НБРБ плюс 1,13 працэнтнага пункта) - пераменная гадавая працэнтная стаўка.

 * Стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь – базавы паказчык.

Пераменная гадавая працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змянення базавага паказчыка з наступнага дня пасля яго змянення.

Падрабязную інфармацыю аб лінейцы дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».