Навіны банка і прэс-рэлізы
25.03.2019

«Беларусбанк» навучыць разумна абыходзіцца з грашыма больш за 50 тыс. дзяцей

«Беларусбанк» зноў далучыўся да святкавання Міжнароднага тыдня фінансаў дзяцей і моладзі GlobalMoneyWeek (GMW-2019). Ён будзе доўжыцца да 31 сакавіка.

У рамках гэтага тыдня ва ўсім свеце адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне фінансавай граматнасці маладога пакалення.

Штогод работнікі банка, падтрымліваючы сусветную кампанію, арганізоўваюць амаль 500 мерапрыемстваў з удзелам больш за 50 тысяч дзяцей, школьнікаў, студэнтаў, маладых спецыялістаў. У гэтым годзе асноўную ўвагу супрацоўнікі нададуць навучанню дзяцей і моладзі разумна абыходзіцца з грашыма.

Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі дзеці наведаюць установы банка, музей ашчаднай справы, адкрытыя ўрокі, факультатыўныя заняткі ў школах, каледжах і гімназіях, таксама адбудуцца сустрэчы са студэнтамі, конкурсы і інтэлектуальныя гульні на тэму «Вучыся. Зберагай. Зарабляй».