Паважаныя кліенты!
Пачасціліся выпадкі махлярскіх аперацый з плацежнымі карткамі. «Беларусбанк» нагадвае вам: ні ў якім разе нельга нікому (нават работнікам банка) паведамляць рэквізіты картак, 3D-пароль, лагін і пароль для ўваходу ў Інтэрнэт-банкінг, любыя аднаразовыя СМС-коды ад банка, у сацыяльных сетках і па тэлефоне.
Паведамленні ў сацыяльных сетках могуць пісаць махляры, якія ўзламалі акаўнты вашых знаёмых, сяброў, сваякоў. Калі ў вас, падчас перапіскі, узніклі якія-небудзь сумненні, абавязкова звяжыцеся з сябрамі і сваякамі любым іншым спосабам для пацвярджэння іх намераў.
Не змяшчайце ў сацыяльных сетках фатаграфіі з малюнкам вашай карткі, а таксама карты кодаў Інтэрнэт-банкінгу.
Калі вы ўсё ж далі рэквізіты карткі, даныя для ўваходу ў Інтэрнэт-банкінг трэцяй асобе, то ў тэрміновым парадку заблакіруйце картку па тэлефоне +375172992526, змяніце пароль для ўваходу ў Інтэрнэт-банкінг. Пасля гэтага абавязкова звярніцеся ў аддзяленне банка для замены карткі і перавыпуску карты кодаў.