Пытанні аб далейшым пашырэнні і павелічэнні аб'ёмаў двухбаковага супрацоўніцтва сталі галоўнымі тэмамі на сустрэчы кіраўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» і ПАТ «АК БАРС» БАНК (Расійская Федэрацыя) у Галаўным офісе ў Мінску.
Фінансавыя ўстановы звязвае шматгадовая гісторыя супрацоўніцтва, якая цяпер увайшла ў новую і больш актыўную фазу развіцця. У снежні мінулага года ПАТ «АК БАРС» БАНК выступіў арганізатарам сіндыкаванага крэдыту для «Беларусбанка». Здзелка сіндыкацыі стала найбуйнейшай на рынку за апошнія паўтара года. У выніку здзелкі беларускі банк прыцягнуў 151 мільён еўра.
У рамках сустрэчы бакі расказалі аб асноўных напрамках дзейнасці двух банкаў, а таксама вызначылі новыя напрамкі пашырэння двухбаковых адносін.
(на фота: кіруючы дырэктар ПАТ «АК БАРС» БАНК Марк Рубінштэйн, намеснік старшыні праўлення ПАТ «АК БАРС» БАНК Юрый Міхайлаў, старшыня праўлення ПАТ «АК БАРС» БАНК Зуфар Гараеў, першы намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Паліўка, выканаўчы дырэктар «Беларусбанка» Міхаіл Кулічкоў, дырэктар дэпартамента міжнароднага бізнесу «Беларусбанка» Васіль Аляксееў)
Па выніках перагавораў старшыня праўлення ПАТ «АК БАРС» БАНК Зуфар Гараеў таксама зрабіў запіс у Кнізе Ганаровых гасцей.
Даведачна:
ПАТ «АК БАРС» БАНК працуе на фінансавым рынку Расіі з 1993 года. На 1 сакавіка 2019 года тэрытарыяльная сетка банка склала 233 аддзяленні ў гарадах Расійскай Федэрацыі. Банк аказвае больш за 100 відаў банкаўскіх паслуг для карпаратыўных і прыватных кліентаў.
Аддзел камунікацый