Завяршыўся другі этап рэкламнай гульні «Час прызоў з Белкарт!», арганізаванай «Беларусбанкам» сумесна з плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ. Па выніках розыгрышу, які адбыўся 6 сакавіка, пераможцам галоўнага прыза - 5000 руб. - стала Караленя Алена Міхайлаўна з г. Мінска.
Урачыстае ўручэнне прыза прайшло напярэдадні ў аддзяленні № 529/245 ААТ «ААБ Беларусбанк».
Падчас узнагароджання Алена Міхайлаўна расказала аб тым, як даведалася пра гульню, і якая пакупка дапамагла ёй стаць шчаслівай уладальніцай галоўнага прыза.
Усяго шчаслівых уладальнікаў грашовых прызоў на суму 20, 50, 100 і 500 бел. руб. у 2-ім розыгрышы сталі 285 трымальнікаў картак БЕЛКАРТ ААТ «ААБ Беларусбанк».
Рэкламная гульня «Час прызоў з БЕЛКАРТ!» працягваецца - заключны 3-ці этап будзе доўжыцца па 31 сакавіка 2019 года (уключна).
Нагадваем, што разлічваючыся карткай БЕЛКАРТ «Беларусбанка» у арганізацыях гандлю і сэрвісу на суму ад 20 бел. руб. і рэгіструючы атрыманыя карт-чэкі на сайце asb.belkart.by, можна стаць шчаслівым уладальнікам грашовых прызоў 20, 50, 100, 500 і 5000 бел. руб.
Пра падрабязнасці рэкламнай гульні «Час прызоў з БЕЛКАРТ!» можна даведацца на сайце asb.belkart.by.