Навіны банка і прэс-рэлізы
07.03.2019

У крамах «Diamante» і «7 карат» дадатковая зніжка 4% і кэшбэк 3% па картках Беларусбанка

Добрыя навіны для трымальнікаў картак Беларусбанка, асабліва напярэдадні цудоўнага вясновага свята 8 Сакавіка.

Цяпер калі вы разлічыцеся карткамі Клубаў «Аксаміт», #настарт, Карт-бланш, «Шчодры», «Персона» або картай растэрміноўкі «Магніт» у сетцы крам «Diamante» і «7 карат», вы атрымліваеце 3% ад сумы пакупкі назад на рахунак у выглядзе кэшбэку. Акрамя гэтага, калі ваша картка аснашчана спецыяльным штрых-кодам, яна прыраўноўваецца да дысконтнай карты крамы і па ёй налічваецца дадатковая зніжка 4%. Зніжка сумуецца з іншымі акцыйных прапановамі крам «7 карат» і «Diamante» - выдатная магчымасць парадаваць любімых дам падарункамі, якія абавязкова будуць ацэнены па годнасці. Да таго ж набыць упрыгожванні ў крамах «Diamante» і «7 карат» вы можаце таксама ў растэрміноўку на 3 месяцы па карце растэрміноўкі «Магніт». Азнаёміцца са спецыяльнымi прапановамі для трымальнікаў картак «Беларусбанка» можна тут.

Нагадаем, што карткі банка, аснашчаныя спецыяльным штрых-кодам, таксама ўдзельнічаюць у дысконтных праграмах сеткі крам «Белвест», «Ганна», «Страла» і г.д. Разлічваючыся сваёй плацежнай карткай у гэтых крамах, вы атрымліваеце тыя ж бонусы і прывілеі, што і трымальнікі дысконтных карт.

7karat