Паважаныя кліенты!
Інфармуем Вас аб абмежаванні часу здзяйснення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле № 510:
У перыяд часу з 22:00 06.03.2019 да 09:00 11.03.2019 будуць недаступны аперацыі:
- па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і ўстройствах самаабслугоўвання;
- па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.
З 07.03.2019 па меры завяршэння працы аддзяленняў філіяла №510, але не пазней за 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк». Магчымасць здзяйснення аперацый будзе адноўлена не раней 09:00 11.03.2019.
У перыяд часу з 23:59 06.03.2019 да 09:00 11.03.2019
не будуць ажыццяўляцца аперацыі па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі, а таксама дзеянні па раней выпушчаных плацежных картках кліентаў філіяла (перавыпуск, прадаўжэнне, дублікат).
Па рахунках (дагаворах), аформленых у наступных установах ААТ «ААБ Беларусбанк»:
АПЕРУ Галаўнога офіса,
Іпатэчны офіс,
ЦБП №524,
ЦБП №527,
філіял №510
у перыяд часу з 23:59 07.03.2019 да 09:00 11.03.2019 ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк», устройствах самаабслугоўвання і каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) будуць недаступны да ажыццяўлення аперацыі:
- па укладных рахунках;
- па бягучых рахунках, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі (аперацыі без выкарыстання карткі);
- па крэдытных дагаворах (у тым ліку аперацыі па аплаце крэдытнай запазычанасці).