Навіны банка і прэс-рэлізы
06.03.2019

З дапамогай смартфона: «Беларусбанк» запусціў з партнёрамі праект аплаты праезду ў грамадскім транспарце

«Беларусбанк» сумесна з кампаніяй АССІСТ - партнёрам банка па аказанні паслуг інтэрнэт-плацяжоў і ТАА «БайТэхСэрвіс» рэалізавалі пілотны праект аплаты праезду ў грамадскім транспарце горада Брэста.

Гэты сэрвіс працуе праз мабільнае прыкладанне TIX. Для гэтага неабходна зарэгістравацца і прывязаць плацежную карту. 

tix66

Набыць электронны білет можна ў раздзеле прыкладання «Мае білеты». Набыты электронны білет захоўваецца ў асабістым кабінеце карыстальніка. Аплата праезду ажыццяўляецца пры ўваходзе ў транспарт з выкарыстаннем функцыі прыкладання «Аплаціць» або шляхам сканіравання QR-кода, размешчанага ў транспартным сродку.

У выпадку праверкі дастаткова прад'явіць кантралёру электронны білет, захаваны ў раздзеле прыкладання «Мае паездкі».

Прыкладанне для скачвання даступна ў Арр Store і Google Play.