Навіны банка і прэс-рэлізы
04.03.2019

Інфармацыя для крэдытаатрымальнікаў

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1 сакавіка 2019 года знізіў працэнтныя стаўкі па зноў заключаных крэдытных дагаворах па асобных відах крэдытаў для фізічных асоб на спажывецкія патрэбы і авердрафтных крэдытах.

Стаўкі па крэдытах на нерухомасць захаваліся на ранейшым, прывабным узроўні - 15 працэнтаў гадавых. У той жа час зніжана стаўка па крэдыце на куплю нерухомасці ў забудоўшчыкаў - стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаная на 5,4 працэнтных пункта.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by ці патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па нумары 147.