Навіны банка і прэс-рэлізы
04.03.2019

Беларусбанк і Аўстрыйскі Кантрольбанк прадоўжылі дзеючы крэдыт у памеры 30 млн еўра

ААТ «ААБ Беларусбанк» і Аўстрыйскі Кантрольбанк (ОеКВ) 28 лютага 2019 года падпісалі Пагадненне аб прадаўжэнні дзеючага крэдыту ў памеры 30 млн еўра, пацвердзіўшы тым самым свой намер садзейнічаць умацаванню сувязей паміж беларускімі і аўстрыйскімі кампаніямі. Прыцягнутыя рэсурсы будуць накіраваны на кароткатэрміновае і сярэднетэрміновае фінансаванне знешнегандлёвых здзелак паміж беларускімі і аўстрыйскімі суб'ектамі гаспадарання.

Даведачна:

OeKB створаны ў 1946 годзе, з'яўляецца аўстрыйскім нацыянальным Агенцтвам страхавання экспартных крэдытаў, дзеючым па даручэнні Урада Аўстрыі. Асноўны напрамак дзейнасці OeKB - прадастаўленне страхавых пакрыццяў па экспартных крэдытах і аўстрыйскіх інвестыцыях за мяжой. Асаблівасцю OeKB з'яўляецца сумяшчэнне функцый экспартнага страхавога агенцтва і фінансуючага банка.

Аддзел камунікацый