Навіны банка і прэс-рэлізы
01.03.2019

«Беларусбанк» прыступіў да прыёму заявак на куплю дзяржаўных аблігацый, намінаваных у замежнай валюце

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1 сакавіка 2019 года прымаюць даручэнні ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю дзяржаўных аблігацый 257-га выпуску, намінаваных у еўра. 

Дзяржаўныя аблігацыі 257-га выпуску будуць размяшчацца 5 сакавіка 2019 года падчас аўкцыёну працэнтных ставак у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Заяўкі прымаюцца банкам да 16.00 4 сакавіка 2019 года. 

З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.