Навіны банка і прэс-рэлізы
01.03.2019

Па выніках пасяджэння ШАС: у Мінску адбылася сустрэча кіраўніцтва Беларусбанка і Прадстаўніцтва Дзяржбанка Кітая

У Галаўным офісе банка адбылася сустрэча кіраўніцтва «Беларусбанка» і Прадстаўніцтва Дзяржаўнага банка развіцця Кітая ў нашай краіне. Ключавымі тэмамі перагавораў сталі пытанні міжнароднага супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў.

У рамках сустрэчы старшыня праўлення банка Віктар Ананіч падзякаваў партнёрам за магчымасць удзелу ў семінары Міжбанкаўскага аб'яднання Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва ў г. Санья (КНР), адзначыўшы пры гэтым высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемстваў.

gbrk

(на фота: Старшыня Праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч, кіраўнік Прадстаўніцтва Дзяржаўнага банка развіцця Кітая Лі Донья)

Паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая ўстаноўлены даўнія цесныя ўзаемаадносіны. Адзін з важных сумесных праектаў - прадастаўленне тэрміновага крэдыту на суму 1,4 млрд долараў ЗША па інвестыцыйным праекце ЗТАА «Слаўкалій» «Будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу магутнасцю ад 1,1 да 2,0 млн тон хларыду калію ў год на сыравіннай базе Нежынскага (усходняя частка) участка Старобінскага радовішча калійных солей».

Даведачна:

Дзяржаўны банк развіцця Кітая (China Development Bank) быў створаны ў 1994 г. Дзейнасць банка непасрэдна падпарадкоўваецца вышэйшаму дзяржаўнаму выканаўчаму органу Кітая - Дзяржаўнай радзе. ДБРК мае 37 філіялаў на тэрыторыі Кітая, 2 замежных філіяла ў Ганконгу, 6 прадстаўніцтваў. Адкрыта прадстаўніцтва ў РБ.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!