Навіны банка і прэс-рэлізы
01.03.2019

«Беларусбанк» пачаў размяшчэнне новых выпускаў дакументарных аблігацый для фізічных асоб, намінаваных у доларах ЗША

«Беларусбанк» з 1 сакавіка 2019 года пачаў размяшчэнне 232 - 233-га выпускаў дакументарных аблігацый на прад'яўніка для фізічных асоб, намінаваных у доларах ЗША.

Тэрмін абарачэння складае 4 гады, датэрміновае пагашэнне ажыццяўляецца не раней заканчэння 24 месяцаў з даты продажу банкам, дата пагашэння - 28 лютага 2023 года.

Перыядычнасць выплаты даходу - адзін раз у год. Стаўка працэнтнага даходу на працягу першых двух працэнтных перыядаў складае 3,15 % гадавых, на працягу трэцяга і чацвёртага - устанаўліваецца ў памеры ключавой стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША па стане на дату пачатку адпаведнага працэнтнага перыяду, павялічанай на 0,8 працэнтнага пункта, але не ніжэй за 3,15% гадавых.

З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!