Навіны банка і прэс-рэлізы
28.02.2019

У галаўным офісе прайшла сустрэча кіраўніцтва «Беларусбанка» з Паслом Славацкай Рэспублікі

Пашырэнне дзелавых кантактаў і пошук новых напрамкаў супрацоўніцтва сталі асноўнымі тэмамі на сустрэчы кіраўніцтва «Беларусбанка» з Паслом Славацкай Рэспублікі ў Беларусі Ёзэфам Мігашам, якая адбылася ў Галаўным офісе банка.

slovakia

(на фота: Старшыня Праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ёзэф Мігаш)

Сёння «Беларусбанк» адкрыты для супрацоўніцтва і гатовы абмяркоўваць ініцыятывы і праекты, якія будуць карысныя і прынясуць выгаду як Рэспубліцы Беларусь, так і Славацкай Рэспубліцы, запэўнілі ў фінансавай установе.

У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў крэдытна-інвестыцыйнай сферы, а таксама па лініі малога і сярэдняга бізнесу.

Даведачна:

У 2018-ым годзе аб'ём экспарту і імпарту кліентаў ААТ «ААБ Беларусбанк» з рэзідэнтамі Славакіі павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года на 41% і склаў 20,9 млн USD.

Аддзел камунікацый