Навіны банка і прэс-рэлізы
27.02.2019

Увага: шкоднасная рассылка

Паважаныя кліенты!

ААТ «ААБ Беларусбанк» папярэджвае вас аб тым, што выяўлены факты рассылкі электронных пісем са шкоднасным укладаннем нібы ад імя банка з адрасу электроннай пошты info@belarusbank.by.

Пры паступленні падазроных пісьмаў ад імя банка неабходна абавязкова звязацца з Кантакт-цэнтрам па тэлефоне 147.