Прадстаўнікі Беларусбанка правялі двухбаковыя сустрэчы з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая і Міністэрствам камерцыі КНР. Асаблівы акцэнт зроблены на пошук новых напрамкаў устойлівага развіцця адносін Беларусі і Кітая ў фінансавай сферы.
Падчас перамоў кіраўнік ДБРК Чжао Хуань выказаў асаблівую падзяку Беларусбанку за аказанае садзейнічанне па адкрыцці прадстаўніцтва кітайскага банка ў Мінску, якое стала 10-ым па ліку замежным прадстаўніцтвам у свеце.
(на фота: Старшыня Праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч, Старшыня Праўлення Дзяржаўнага банка развіцця Кітая Чжао Хуань)
У рамках двухбаковых сустрэч бакі таксама абмеркавалі напаўненне будучага візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Кітай, прымеркаванага да другога саміта «Адзін пояс, адзін шлях».
(на фота: дырэктар дэпартамента Еўразіі Міністэрства камерцыі КНР Ло Вэйдун, Старшыня Праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч)
На палях пасяджэння МБА ШАС таксама адбылiся перагаворы і асобныя кансультацыі дэлегацыі Беларусбанка з Сакратарыятам ШАС (Нораў У.І., Генеральны Сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва), Азіяцкім банкам інфраструктурных інвестыцый (Дэні Аляксандр, Віцэ-прэзідэнт), Міністэрствам камерцыі КНР (Ло Вэйдун, дырэктар дэпартамента Еўразіі), АТ «Банк развіцця Казахстана» (Жамішаў Б.Б., Старшыня Праўлення), РСК Банкам (Амаркулаў А.П., Старшыня Праўлення), Дзяржаўнай карпарацыяй развіцця «ВЭБ.РФ» (Шувалаў І.І., Старшыня) і іншымі.
Дзелавыя сустрэчы адбыліся ў рамках удзелу дэлегацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале са Старшынёй Праўлення Віктарам Ананічам у мерапрыемствах тэматычнага семінара Міжбанкаўскага аб'яднання Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва, якія прайшлі ў перыяд з 20 па 23 лютага 2019 года ў г. Санья (КНР).
Аддзел камунікацый