Навіны банка і прэс-рэлізы
21.02.2019

Дэлегацыя Беларусбанка прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета Міжбанкаўскага аб'яднання ШАС у Саньі

Дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале са Старшынёй Праўлення Віктарам Ананічам прыняла ўдзел у мерапрыемствах тэматычнага семінара Міжбанкаўскага аб'яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якія праходзяць у перыяд з 20 па 23 лютага 2019 года ў г. Санья (КНР).

shos19

Выступаючы перад удзельнікамі семінара, Віктар Ананіч унёс шэраг ініцыятыў па арганізацыі ўзаемадзеяння ў рамках міжбанкаўскага аб'яднання. Прапановы арыентаваны на сумесны пошук і падтрымку эфектыўных праектаў на прасторы ШАС у мэтах больш інтэнсіўнага раскрыцця яго значнага патэнцыялу. Гэта вельмі важна з улікам нядаўняга пашырэння арганізацыі і знешніх негатыўных працэсаў.

shos19(2)

(выступленне Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктара Ананіча на пасяджэнні МБА ШАС)

«Банк як нацыянальны прадстаўнік банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь у МБА ШАС з'яўляецца надзейнай апорай міжбанкаўскага аб'яднання і зацікаўлены ў актыўным прасоўванні яго інтарэсаў», - акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў семінара кіраўнік Беларусбанка.

shos19(3)

(на фота справа налева: дырэктар ляонінскага філіяла Дзяржаўнага банка развіцця Кітая (ДБРК) Хон Дэнцзінь, кіраўнік прадстаўніцтва Беларусбанка ў КНР Павел Ладзік, Старшыня Праўлення ДБРК Чжао Хуань, Старшыня Праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч, намеснік Прэзідэнта ДБРК Чжан Сюйгуан, кіраўнік прадстаўніцтва ДБРК Лі Донья, выканаўчы дырэктар Беларусбанка Міхаіл Кулічкоў)

Арганізатары мерапрыемства прадаставілі ўнікальную магчымасць яго ўдзельнікам абмяняцца меркаваннямі ў розных фарматах напярэдадні другога саміта «Адзін пояс, адзін шлях» і штогадовага пасяджэння МБА ШАС.

Аддзел камунікацый