Навіны банка і прэс-рэлізы
19.02.2019

Махляры ў Instagram стварылі падробны акаўнт «Беларусбанка» і рассылаюць паведамленні

«Беларусбанк» інфармуе сваіх кліентаў аб выяўленых фактах махлярства ў сацыяльных сетках.

Кліентам банка ў сетцы Instagram былі накіраваны рэкламныя паведамленні аб розыгрышы грашовых прызоў. Пасля праходжання віктарыны адлюстроўвалася сума выйгрышу, за пералічэнне якога спаганялася камісія. Пры адпраўцы паведамленняў зламыснікамі выкарыстоўваўся лагатып і малюнак будынка банка.

Акрамя таго, у сетцы з'явіўся і падробны акаўнт belarus_bank_official, дзе размешчана аб'ява: «Першым 1000 падпісчыкам - сертыфікат на 50р».

moshenniki_iinsta1

Банк просіць усіх грамадзян быць пільнымі, не пераходзіць па незнаёмых спасылках, а той, хто сутыкнуўся з такой рассылкай, заблакіраваць або паскардзіцца на непраўдзівы акаўнт у дадзенай сацыяльнай сетцы.

moshenniki_insta

Аддзел камунікацый