Навіны банка і прэс-рэлізы
19.02.2019

«Грошык» цяпер і ў Чэхіі

Кнігу беларускага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага «Грошык і таямнічы кошык. Азбука фінансавай граматнасці ад «Беларусбанка» зараз могуць пачытаць і ў Чэхіі.

Экзэмпляр выдання быў перададзены дырэктару Славянскай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі Лукашу Бабцы ў рамках узаемадзеяння Нацыянальных бібліятэк дзвюх дзяржаў.

groshyk

Перададзенае выданне ўключана ў кніжныя фонды, якія налічваюць больш за 800 000 тамоў кніг і іншых бібліятэчных матэрыялаў.

А восенню мінулага года кніга пра прыгоды «Грошыка» пабывала на кніжных выставах  ва Франкфурце-на-Майне і Пекіне.

Даведачна: Славянская бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі з'яўляецца адной з найбуйнейшых і найбольш важных славянскіх бібліятэк у Еўропе. З моманту свайго стварэння ў 1924 годзе на рэгулярнай аснове сістэматычна дапаўняе, апрацоўвае, пастаянна захоўвае і прадастаўляе ў распараджэнне фонд сусветнай славянскай літаратуры. Падтрымлівае супрацоўніцтва з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў частцы рэалізацыі сумесных праектаў і мерапрыемстваў, уключаючы дзейнасць у сферы міжнароднага кніжнага абмену.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!