Навіны банка і прэс-рэлізы
18.02.2019
Як паказвае вопыт, крэдыты на нерухомасць заўсёды ў «трэндзе».
Вось чаму год назад «Беларусбанк», з мэтай стварэння максімальна камфортных умоў для кліентаў па сваіх іпатэчных праграмах, першым сярод камерцыйных банкаў нашай краіны прасунуў канцэпцыю комплекснага абслугоўвання ў стылі «ўсё ўключана» - Іпатэчны офіс.
Прайшоў год, які пацвердзіў правільнасць выбару бізнес-мадэлі: доля Банка на рынку крэдытавання нерухомасці, не без удзелу Іпатэчнага офіса, склала каля 56%.
— Мы арганізавалі работу так, каб звярнуўшыся ў Іпатэчны офіс, кліент мог вырашыць усе свае праблемы, звязаныя з набыццём жылля: падабраць цікавы варыянт у кампаній-партнёраў, размешчаных у офісе, атрымаць поўны комплекс паслуг па крэдыце на кватэру і аформіць нерухомасць ва ўласнасць. Для гэтага ў нашым офісе працуе супрацоўнік Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, які тут жа зарэгіструе дагавор куплі-продажу і выдасць неабходныя дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці, аформіць дагавор закладу нерухомасці, — расказала намеснік старшыні праўлення Святлана Кажэкіна, — Сёння мы працуем з кампаніямі-лідарамі, якія аказваюць на рынку нерухомасці паслугі па рэалізацыі жылля, якое будуецца: «Твая сталіца», «Паверхі». Вялікую ўвагу ўдзяляем забудоўшчыкам, кліенты якіх карыстаюцца крэдытнай падтрымкай «Беларусбанка»: «Будформула», «Трайпл», «А–100». Галоўны наш партнёр, з якога пачалася рэалізацыя ўнікальнага крэдытнага прадукту «Іпатэка з намі» - група кампаній «Дана Холдзінгс». З крэдытам «Іпатэка з намі» і патэнцыялам «Дана Холдзінгс», кліент, безумоўна, рэалізуе сваё жаданне стаць уласнікам кватэры.
Сёння ў Іпатэчны офіс звяртаюцца самыя розныя кліенты з усёй Беларусі: гэта і моладзь, якая ўпершыню набывае або будуе ўласнае жыллё, і людзі сямейныя, якія проста вырашылі «пашырыць жылплошчу», гэта могуць быць не толькі кліенты, якіх цікавяць толькі прасторныя апартаменты, гэта могуць быць і тыя, каго задаволіць кампактная кватэра «еўра-фармату».
Іпатэчны офіс, без сумненняў, працягне пашыраць і ўдасканальваць спектр аказваемых паслуг, нязменна павышаць і якасць сэрвісу, бо цяпер кліенты разглядаюць крэдытны прадукт не толькі зыходзячы з расходаў, якія патрабуюцца пры яго вяртанні, але і з улікам зручнасці і прастаты яго атрымання.
Аддзел камунікацый
Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!