Навіны банка і прэс-рэлізы
13.02.2019

«Беларусбанк» прыступіў да прыёму заявак на куплю аблігацый кампаніі «ГД «Фарсаж Інструмент Бел »

«Беларусбанк» 13 лютага 2019 года прыступіў да прыёму заявак на куплю аблігацый Прыватнага прадпрыемства «Гандлёвы Дом «Фарсаж Інструмент Бел» 1-га выпуску намінаваных у доларах ЗША.

Агульны аб'ём эмісіі складае 3 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 3 гады (са штогадовай афертай на датэрміновы выкуп). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 7 працэнтам гадавых.

«Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый Прыватнага прадпрыемства «ГД «Фарсаж Інструмент Бел» 1-га выпуску без камісій.

Аблігацыі кампаніі «Гандлёвы Дом «Фарсаж Інструмент Бел» 1-га выпуску можна набыць у пунктах брокерскага абслугоўвання.