Інфармуем, што ў апошні час вядомы выпадкі, калі грамадзянам паступаюць званкі ад зламыснікаў, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі «Беларусбанка», са спробамі высветліць пашпартныя даныя, лагін і пароль у сістэмах «Інтэрнэт-банкінг» і «М-банкінг» па прычыне іх кампраметацыі і неабходнасці замены ў дыстанцыйным рэжыме (адсылка новых лагіна і пароля СМС паведамленнем).
Паважаныя кліенты, ПІН-код карткі, трохзначны код на яе абароце, 3D-пароль, лагін і пароль для сістэм «Інтэрнэт-банкінг» і «М-банкінг» не паведамляйце нават супрацоўнікам банка.
Азнаёміцца з правіламі бяспечнага выкарыстання банкаўскай плацежнай карткі можна тут.
Як не стаць ахвярай махляра? Якія простыя правілы варта памятаць кліенту? Пра гэта і не толькі - далей у сюжэце на тэлеканале «Беларусь-1».
Аддзел камунікацый