Навіны банка і прэс-рэлізы
08.02.2019

«Беларусбанк» і кампанія «БЕЛДЖЫ» распрацуюць новую партнёрскую праграму

У цяперашні час «Беларусбанкам» сумесна з «БЕЛДЖЫ» вядзецца работа па распрацоўцы новай партнёрскай праграмы крэдытавання фізічных асоб па набыцці аўтамабіляў Geely, пра ўмовы якой кліенты будуць інфармаваны ў бліжэйшы час.

У сувязі з заканчэннем тэрміну выдачы крэдытаў у рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве з СЗАТ «БЕЛДЖЫ» па прадастаўленні крэдытаў на набыццё аўтамабіляў Geely у дылераў прадпрыемства, на сённяшні дзень кліенты банка для набыцця аўтамабіляў названай маркі могуць скарыстацца дзеючым у «Беларусбанку» крэдытным прадуктам на камерцыйных умовах.

Гэты крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 7 гадоў з выплатай працэнтнай стаўкі за першыя 6 месяцаў карыстання крэдытам у памеры 14,5% гадавых, далей - у памеры СР НБ + 6 п.п. (16% гадавых). Памер крэдыту залежыць ад плацежаздольнасці заяўніка. Магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходаў аднаго паручыцеля. Пры гэтым за кошт крэдыту можа быць аплачана ўся цана  аўтамабіля.

Аддзел камунікацый