II Еўрапейскія гульні пройдуць у беларускай сталіцы толькі ў канцы чэрвеня, а карыстацца карткай з выявай іх сімволікі можна ўжо сёння.
«Беларусбанк» распрацаваў чатыры варыянты картак з індывідуальным дызайнам, на якіх адлюстраваны талісман і лагатыпы II Еўрапейскіх гульняў.
Нязменным прыярытэтам «Беларусбанка» ў рэалізацыі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці застаецца падтрымка спорту вышэйшых дасягненняў. Гэты напрамак з'яўляецца асновай аднаго з 5 дабрачынных праектаў банка – «Пераможам разам!».
Заказаць унікальную карту і выбраць выяву, якая спадабалася, можна адразу на сайце банка. Магчымасць атрымання фотакарты сумесна з банкам прадастаўляе плацежная сістэма «БЕЛКАРТ».
Даведачна:
ААТ «ААБ Беларусбанк» - Нацыянальны партнёр II Еўрапейскіх гульняў. Яны пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. На гульнях разыграюць 200 камплектаў узнагарод. У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 4000 спартсменаў з пяцідзесяці краін Еўропы, якія будуць спаборнічаць у 15 відах спорту, у дзесяці з іх будуць разыграны ліцэнзіі на летнія Алімпійскія гульні 2020 года.
Аддзел камунікацый