Навіны банка і прэс-рэлізы
30.01.2019

З высокай даходнасцю: «Беларусбанк» прапануе новыя выпускі аблігацый для фізічных асоб

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 31 студзеня 2019 года размяшчае новыя дакументарныя аблігацыі ў доларах ЗША 230-231 выпускаў з тэрмінам абарачэння 4 гады і магчымасцю датэрміновага пагашэння па заканчэнні дваццаці чатырох месяцаў з даты продажу аблігацыі банкам.

Перыядычнасць выплаты даходу - адзін раз у год.

Стаўка працэнтнага даходу на працягу першых двух працэнтных перыядаў складае 3,15% гадавых, на працягу трэцяга і чацвёртага - устанаўліваецца ў памеры ключавой стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША па стане на дату пачатку адпаведнага працэнтнага перыяду, павялічанай на 0,8 працэнтнага пункта, але не ніжэй за 3,15% гадавых.

Пачатак пагашэння аблігацый – 31.01.2023.

Набыць аблігацыі можна ў аддзяленнях банка.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца ў аддзяленнях банка, па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147 або азнаёміцца з умовамі тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!