Навіны банка і прэс-рэлізы
29.01.2019

У «Беларусбанку» падвялі вынікі працы за 2018 год

У Галаўным офісе на пашыраным пасяджэнні праўлення падведзены вынікі работы банка ў мінулым годзе.

image001

У мінулым годзе банкам забяспечана выкананне зацверджаных Стратэгіяй развіцця на 2018-2020гг. мэтавых параметраў, уключаючы апераджальны, у параўнанні з планаваным, рост асноўных паказчыкаў эфектыўнасці.

Выкананы нарматывы бяспечнага функцыянавання ўстановы, устаноўленыя Нацыянальным банкам краіны. «Беларусбанкам» атрыманы прыбытак у памеры амаль Br342 млн. пры плане Br292 млн.

image003

«Для нашага банка мінулы год склаўся даволі паспяхова. Захаваны лідарскія пазіцыі па асноўных напрамках бізнесу, - адзначыў у прывітальным слове старшыня праўлення Віктар Ананіч. - Удвая павялічыліся такія важныя ацэначныя паказчыкі як рэнтабельнасць дзейнасці, рэнтабельнасць капіталу, рэнтабельнасць актываў».   

Па словах Віктара Ананіча, дасягненню высокіх паказчыкаў спрыяла рэалізацыя шэрагу сур'ёзных мерапрыемстваў, у ліку якіх аптымізацыя бізнес-працэсаў, актыўная работа па развіцці паслуг і сэрвісаў дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў, распрацоўка і ўкараненне партнёрскіх праграм.

image005

Доля банка па выніках мінулага года на рынку прыцягнення сродкаў юрыдычных асоб склала 42,1%, фізічных - 45%, а на рынку крэдытавання карпаратыўнага сектара - 43,3%. «Беларусбанк» захаваў лідарства і па спажывецкім крэдытаванні – 18,7%.

Гаворачы аб задачах на 2019-ы год, кіраўнік банка падкрэсліў павышэнне ўзроўню абслугоўвання кліентаў, якое будуецца, у тым ліку на зручных і сучасных тэхналогіях правядзення аперацый, зразумелых інтэрфейсах на ўстройствах дыстанцыйнага абслугоўвання, хуткасці аперацый. У значнай ступені гэта тычыцца лічбавай трансфармацыі банка - аднаго з найважнейшых стратэгічных напрамкаў.

Таксама былі вызначаны асноўныя задачы і вектары дзеянняў устаноў банка на бягучы год, іх канкрэтыка.

На пашыраным пасяджэнні праўлення лепшыя структурныя падраздзяленні і спецыялісты атрымалі ўзнагароды за дасягненні высокіх паказчыкаў у працы ў 2018 годзе.

Сярод філіялаў-абласных (Мiнскага) упраўленняў I месца прысуджана філіялу № 700-Магілёўскаму абласному ўпраўленню.

image007

Пераможцы сярод філіялаў і ЦБП размеркаваліся наступным чынам:

па 1 групе

I месца дасталася ЦБП № 214 у г. Наваполацку.

Пераможцамі ў намінацыях сталі:

«Лепшы ў развіцці карпаратыўнага бізнесу» ЦБП № 421 у г. Скідзелі;

«Лепшы ў развіцці рознічнага бізнесу» філіял № 633 у г. Салігорску.

па 2 групе

I месца прысуджана ЦБП № 424 у г. Шчучыне.

Пераможцамі ў намінацыях сталі:

«Лепшы ў развіцці карпаратыўнага бізнесу» ЦБП № 322 у г. Светлагорску;

«Лепшы ў развіцці рознічнага бізнесу»  ЦБП № 111 у г. Івацэвічы.

па 3 групе

I месца атрымаў ЦБП № 115 у г. Камянцы.

Пераможцамі ў намінацыях сталі:

«Лепшы ў развіцці карпаратыўнага бізнесу»  ЦБП № 609 у г. Копылі;

«Лепшы ў развіцці рознічнага бізнесу»  ЦБП № 108 у г. Драгічыне.

па 4 групе

I месца дасталося ЦБП № 213 у  г. Міёры.

image009

За значны ўклад у развіццё банка па выніках 2018 года лепшым работнікам было прысвоена званне «Выдатнік ААТ «ААБ Беларусбанк», уручаны Ганаровыя граматы і падзякі.

 

image011

 

Па выніках мінулага года прафсаюзнай арганізацыяй банка ўзнагароджаны лепшыя каманды круглагадовай спартакіяды ААТ «ААБ Беларусбанк». У рамках падвядзення вынікаў за шматгадовую добрасумленную працу і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства старшыні праўлення «Беларусбанка» Віктару Ананіч уручана Падзяка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

image013

Ганаровай граматай за актыўную грамадскую пазіцыю і істотны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху краіны лепшых работнікаў банка ўзнагародзіў старшыня Банкаўска-фінансавага прафсаюза Аляксандр Ліхтаровіч.

 

                          

Аддзел камунікацый