Навіны банка і прэс-рэлізы
29.01.2019

«Беларусбанк» удастоены двух медалёў на конкурсе «БРЭНД ГОДА 2018»

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Прафесійнага конкурсу «БРЭНД ГОДА 2018» адбылася напярэдадні ў Prime Hall. Пераможцам Спажывецкай намінацыі ў катэгорыі «Банкі» прызнаны «Беларусбанк». Залаты медаль конкурсу на сцэне ўручылі намесніку старшыні праўлення Святлане Кажэкінай.

«Нам прыемна атрымаць такую ўзнагароду, бо гэта, у першую чаргу, высокая ацэнка нашых спажыўцоў. Банк сёння прапануе кожнаму кліенту свой унікальны прадукт, - адзначыла ў прывітальным слове член праўлення «Беларусбанка» Святлана Кажэкіна. – Ужо на працягу 96 гадоў мы арыентаваны на свайго кліента і распрацоўваем прадуктовую лінейку і сэрвісы, улічваючы перавагі жыхароў нашай краіны».

image001

У катэгорыі «Карта растэрміноўкі» срэбны медаль атрымала карта растэрміноўкі «Беларусбанка». Карта растэрміноўкі «Магніт» – становіцца больш запатрабаванай у беларусаў. Прычына простая: валодаючы адной карткай, яе ўладальнік атрымлівае ўсе магчымасці крэдытнай і міжнароднай дэбетавай карткі.

Узнагароду ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі дырэктару дэпартамента рознічнага бізнесу банка Іне Русаковіч.

image003

Спажывецкае прызнанне брэнда ў краіне і высокая ацэнка кліентаў для «Беларусбанка» пашырае магчымасці прасоўвання на ўнутраным і міжнародным рынку сваіх прадуктаў і паслуг, прыцягвае ўвагу і інтарэс патэнцыяльных карыстальнікаў банкаўскіх сэрвісаў.

image005

Даведачна:

У 2018 годзе «Беларусбанк» атрымаў перамогу ў прэміі «Выбар года». Банк атрымаў медаль ужо ў 11-ы раз. Другі год запар «Беларусбанк» удастоены вышэйшай узнагароды спажывецкага прызнання «Народная марка», што сведчыць пра яго ўстойлівае становішча на фінансавым рынку і давер кліентаў.

                  Аддзел камунікацый

 

 

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!