У Галаўным офісе прайшла творчая сустрэча з аўтарам і героямі цыкла праграм «Мой лёс - Беларусь» на тэлеканале «АНТ». Генеральным партнёрам праекта, прымеркаванага да Года малой радзімы, выступіў «Беларусбанк».
Аўтар і вядучы Тэнгіз Думбадзэ расказаў калектыву банка пра закадравыя сакрэты стварэння кожнага фільма.
Героі з самых розных куткоў планеты ў 10 серыях цыкла праграм распавядалі, як змянілася іх жыццё пасля пераезду ў нашу краіну, і ці лічаць яны Беларусь сваёй другой радзімай.
Гасцямі творчай сустрэчы сталі героі адной з серый праекта, пара Джон і Алена Натты з Рагачова. Для калектыву банка яны падрыхтавалі яркае выкананне вядомых музычных кампазіцый.
Падчас творчай сустрэчы на сцэне актавай залы Галаўнога офіса перад калектывам таксама выступіла салістка групы «Aura» Юлія Быкава.