Навіны банка і прэс-рэлізы
08.01.2019

З высокай даходнасцю: «Беларусбанк» прапануе новыя выпускі аблігацый для фізічных асоб

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 08 студзеня 2019 года пачаў размяшчэнне новых высокадаходных дакументарных аблігацый у доларах ЗША 228-229 выпускаў з тэрмінам абарачэння 4 гады і магчымасцю датэрміновага пагашэння праз 24 месяцы з даты  продажу банкам.

Перыядычнасць выплаты даходу – адзін раз у год.

Стаўка працэнтнага даходу на працягу першых дух працэнтных перыядаў складае 3,15 % гадавых, на працягу трэцяга і чацвёртага - устанаўліваецца ў памеры ключавой стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША па стане на дату пачатку адпаведнага працэнтнага перыяду, павялічанай на 0,8 працэнтнага пункта, але не ніжэй за 3,15 % гадавых.

Пачатак пагашэння аблігацый – 30.11.2022.

Набыць аблігацыі можна ў аддзяленнях  банка.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ў аддзяленнях банка, па тэлефоне  Кантакт-цэнтра  147 або даведацца пра ўмовы тут.