Навіны банка і прэс-рэлізы
09.01.2019

Станьце бліжэй да Лігі чэмпіёнаў!

111

А Вы ўжо ўдзельнічаеце ў рэкламнай гульні «Стань бліжэй да Лігі чэмпіёнаў» і атрымліваеце гарантаваныя прызы за накопленыя балы? Калі не, то ў Вас яшчэ ёсць шанс акунуцца ў атмасферу футбольнага свята на стадыёне Метрапалітана ў Мадрыдзе падчас фіналу Лігі чэмпіёнаў UEFA або атрымаць памятныя падарункі за накопленыя балы.

Як прыняць удзел?

Для таго каб стаць удзельнікам рэкламнай гульні, неабходна ў перыяд з 01.11.2018 па 31.03.2019 здзейсніць аперацыі на суму ад 10 бел.руб. карткай Mastercard, прайсці рэгістрацыю на сайце promo.mastercard.by і зарэгістраваць карт-чэкі (1 бел.руб. = 1 бал). Накапіўшы 100 балаў, Вы аўтаматычна становіцеся ўдзельнікам розыгрышу прызоў: 200 наручных гадзіннікаў Jacques-Lemans і 3 паездак на дваіх на фінал Лігі чэмпіёнаў UEFA у Мадрыдзе. Больш падрабязна азнаёміцца з правіламі рэкламнай гульні можна тут.

Таксама, накопліваючы балы ў перыяд з 01.01.2019 па 31.01.2019, Вы можаце абменьваць іх на гарантаваныя прызы:

400 балаў – прамакод на куплю білетаў у кіно наміналам  15 бел.руб.

500 балаў – бейсбольная кепка Adidas,

700 балаў – фірменная спартыўная бутэлька Adidas,

1500 балаў – арыгінальны трэніровачны мяч UEFA Champions League 2019 Adidas,

1800 балаў – спартыўны заплечнік Adidas,

2000 балаў – настольная гульня-футбол Subboteo,

Больш падрабязна азнаёміцца з правіламі рэкламнай акцыі можна тут.

Жадаем Вам удачы!

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!