Навіны банка і прэс-рэлізы
04.01.2019

Уклады «Беларусбанка» ў нацыянальнай валюце цяпер можна адкрыць у сельскіх аддзяленнях «Белпошты»

З 3 студзеня 2019 года ўкаранёны першы этап сумеснага праекта ААТ «ААБ Беларусбанк» і РУП «Белпошта» па абслугоўванні жыхароў Беларусі – здзяйсненне аперацый па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях у сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта», з выкарыстаннем цэнтралізаванай аўтаматызаванай банкаўскай сістэмы.

Гэты праект адкрывае новую старонку шматгадовага двухбаковага супрацоўніцтва, заснаваную на сучасных стандартах прадастаўлення банкаўскіх паслуг і тэхналогій.

Рэалізацыя праекта дазволіць кліентам афармляць усю лінейку банкаўскіх укладаў ААТ «ААБ Беларусбанк» у беларускіх рублях, адкрываць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі і папаўняць яе, афармляць пакет дакументаў і заключаць крэдытныя дагаворы ў падраздзяленнях РУП «Белпошта». Усе этапы праекта завершацца да 1 мая бягучага года.

У цяперашні час у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта» магчыма заключэнне наступных дагавораў тэрміновых банкаўскіх укладаў у беларускіх рублях: «Класік Безадзыўны Вясновы» (тэрмін захоўвання 195 дзён), «Класік Безадзыўны Дзіцячы» (тэрмін захоўвання 3, 4 і 5 гадоў), «Класік Безадзыўны да года» (тэрмін захоўвання 9 месяцаў), «Класік Безадзыўны звыш года» (тэрмін захоўвання 18 і 24 месяца).

Аддзел камунікацый