Навіны банка і прэс-рэлізы
26.12.2018

«Беларусбанк» прыступае да прыёму заявак на куплю аблігацый СП «Святавіт» ТАА

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 26 снежня пачынае прыём заявак на куплю аблигацый СП «Святавіт» ТАА 1-га выпуску.  

Аб'ём эмісіі аблігацый складае 2,0 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 10 гадоў (з афертамі на датэрміновы выкуп 1 раз у год, пачынаючы з 20.02.2019). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 7,0% гадавых.

Аблігацыі СП «Святавіт» ТАА 1-га выпуску можна набыць у пунктах брокерскага абслугоўвання або ў сістэме Інтэрнэт-банкінг ААТ «ААБ Беларусбанк».

ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый СП «Святавіт» ТАА без камісій.

 

Даведачна: Машынабудаўнічае прадпрыемства «Святавіт» функцыянуе на рынку будаўнічай тэхнікі больш за 20 гадоў, з'яўляецца магутнай сучаснай зборачнай вытворчасцю з найноўшым абсталяваннем і шматузроўневай сістэмай кантролю якасці тэхнікі на кожным вытворчым этапе. Больш за 60% прадукцыі экспарціруецца ў Расію, Украіну, Казахстан, Азербайджан, Узбекістан. Сярод пастаянных кліентаў - буйныя арганізацыі нафтагазавага комплексу, прадпрыемствы дарожнага будавання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, арганізацыі агульнаграмадзянскага будаўніцтва і многія іншыя.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!