ААТ «ААБ Беларусбанк» працягвае кіравацца практыкай укаранення для сваіх кліентаў інавацыйных лічбавых сэрвісаў - з 26 снежня ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» банка пачынаецца продаж аблігацый карпаратыўнага эмітэнта СП «Святавіт» ТАА. Параметры выпуску даступны ў «Інтэрнэт-банкінгу», а таксама на сайце банка.
Укараненне новага сэрвісу спрашчае працэс інвесціравання кліентамі грашовых сродкаў на рынку каштоўных папер. Купля здзяйсняецца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» «Беларусбанка» - хутка, проста і даступна, не выходзячы з дому і без выплаты камісій.
Усё, што неабходна для пачатку інвесціравання - быць уладальнікам плацежнай карты банка і карыстальнікам сістэмы «Інтэрнэт-банкінг».
Калі Вы яшчэ не знаёмы з Інтэрнэт-аблігацыямі, тут можна даведацца як гэта працуе.