Навіны банка і прэс-рэлізы
20.12.2018

«Беларусбанк» - Генеральны спонсар юбілейнага Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў

У Вялікім тэатры Беларусі адбыўся фінальны канцэрт юбілейнага 5-ага Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў. У фінал прайшлі 11 канкурсантаў з Беларусі, Расіі, Грузіі, Карэі, ЗША і Венесуэлы, якія атрымалі больш за пяцьдзесят працэнтаў галасоў членаў журы. 

bigteatr1

У фінале канкурсанты выканалі оперныя сцэны пры ўдзеле лепшых салістаў Вялікага тэатра Беларусі.

Першая прэмія ад Генеральнага спонсара, ААТ «ААБ Беларусбанк», была ўручана неверагодна папулярнай на гэтым конкурсе амерыканцы Ларэн Мішэль Крыдл. Яна лаўрэат шматлікіх конкурсаў, уключаючы BBC Cardiff Singer of the World, салістка Венскай дзяржаўнай оперы, Валійскай нацыянальнай оперы і Каралеўскага тэатра Ковент-Гардэн.

bigteatr2

Узнагароду удзельніцы конкурсу, якая таксама атрымала Прыз глядацкіх сімпатый, уручыў начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця «Беларусбанка» Дзмітрый Бакіноўскі.

bigteatr3

Гран-пры 5-ага Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў атрымала ўдзельніца з Расіі Ксенія Несцярэнка.

«У гэтым годзе юбілейны 5-ты Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў атрымаўся адзін з самых моцных на працягу ўсіх папярэдніх пяці гадоў», - адзначыў старшыня журы, генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка. Кіраўнік установы выказаў падзяку «Беларусбанку» за штогадовую спонсарскую падтрымку, што дазваляе праводзіць такі маштабны конкурс на высокім узроўні з удзелам вядомых замежных майстроў мастацтва.

Аддзел камунікацый