Навіны банка і прэс-рэлізы
20.12.2018

«Беларусбанк» атрымаў узнагароды ад кампаніі VISA

Па выніках працы за 2018 год «Беларусбанк» адзначаны міжнароднай плацежнай сістэмай Visa International ганаровымі ўзнагародамі. Банку ўручаны дыпломы: «За запуск тэхналогіі Visa Easy Payment Service» (сэрвіс, які дазваляе трымальнікам картак Visa спрасціць правядзенне аперацый аплаты ў арганізацыях гандлю і сэрвісу) і «Лідар у развіцці бескантактавых плацяжоў па картах Visa».

nagrada_ot_visa

Атрыманыя ўзнагароды з'яўляюцца пацвярджэннем статусу банка як інавацыйнай фінансавай установы, што імкнецца прадастаўляць сваім кліентам паслугі, максімальна выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!