Прэм'ер-міністр краіны Сяргей Румас уручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі.
Сярод узнагароджаных Прэм'ер-міністр вылучыў кіраўніка аддзялення №700/72 філіяла №700 - Магілёўскае абласное ўпраўленне ААТ «ААБ Беларусбанк» Алену Бурсаву.
Паводле слоў кіраўніка Урада нашай краіны, Алена Бурсава сваімі прафесійнымі дзеяннямі спрыяла затрыманню ўзброенага злачынцы.
Усяго Прэм'ер-міністр ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды больш чым 100 прадстаўнікам розных сфер. Дзяржузнагародамі адзначаны супрацоўнікі прамысловай сферы, сферы сельскай гаспадаркі, медыцынскія работнікі, настаўнікі, навукоўцы, трэнеры.
Аддзел камунікацый