Навіны банка і прэс-рэлізы
17.12.2018

«Беларусбанк» узнагародзіў пераможцаў 3 сезона дзіцячага конкурсу «Талент краіны»

Беларусбанк» другі год запар выступіў Генеральным партнёрам маштабнага агульнарэспубліканскага дзіцячага тэлевізійнага конкурсу «Талент краіны», які рэалізуе Агульнанацыянальнае тэлебачанне разам са Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі.

talent

«Талент краiны» - гэта праект, дзе запальваюцца зоркі. Мяне перапаўняюць эмоцыі, пачуццё гонару за нашу моладзь, якая ў такім юным узросце вельмі працавітая і мэтанакіраваная. Яны ведаюць, як дабіцца поспеху і яны яго дабіваюцца. Іх усіх аб'ядноўвае любоў да мастацтва, музыкі, вакалу, - адзначыла падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу намеснік Старшыні Праўлення «Беларусбанка» Таццяна Міхайлоўская. – Мы жадаем фіналістам конкурсу натхнення і творчых поспехаў».

talent2

Падтрымка, накіраваная на развіццё культуры і мастацтва - адна з важных сацыяльных задач банка, якая знаходзіць сваё адлюстраванне ў дабрачынным праекце «Прастора натхнення».

Банк заўсёды падтрымлівае таленавітых дзяцей, якія любяць сваю краіну і будуць рабіць усё, каб яна стала яшчэ больш прывабнай.

Лепшымі ў гэтым годзе былі прызнаныя:

  • малодшая ўзроставая група - Хотулева Мілана, 5 гадоў, арыгінальны жанр, г. Віцебск, (дэкламацыя);

talent3

  • старэйшая ўзроставая група - Мазоль Нікан, 15 гадоў, інструментальны жанр, г. Мінск (скрыпка).

talent4

Усім фіналістам 3-га сезона дзіцячага конкурсу былі ўручаны падарункі ад Генеральнага партнёра. Пераможцы атрымалі сертыфікаты на адпачынак у адным з санаторыяў банка.

                                                                                               Аддзел камунікацый