Навіны банка і прэс-рэлізы
13.12.2018

У Галаўным офісе «Беларусбанка» адбылася сустрэча з акцыянерамі (прэс-рэліз)

Штогадовая сустрэча акцыянераў з менеджментам ААТ «ААБ Беларусбанк» адбылася напярэдадні ў Галаўным офісе фінансавай установы.

vstrecha

vstrecha_akcionerov

Намеснік Старшыні Праўлення Банка Таццяна Міхайлоўская выступіла з прывітальным словам і коратка расказала пра ход рэалізацыі Стратэгіі развіцця Банка.

vstrecha_akcionerov3

Вынікі дзейнасці фінансавай установы за 10 месяцаў 2018 года, укараненне новых прадуктаў і паслуг, развіццё даччыных кампаній акцыянерам прадставіў дырэктар фінансава-эканамічнага дэпартамента Кірыл Ярмошык. У рамках інфармацыі аб выніках працы Банка была дадзена падрабязная ацэнка пазіцыям ААТ «ААБ Беларусбанк» у банкаўскай сістэме краіны.

Старшыня Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі Вячаслаў Тэдзееў агучыў папярэднія вынікі працы Камітэта, а таксама дэталёва спыніўся на пытаннях, што хвалююць акцыянераў Банка.

Вялікі інтарэс у акцыянераў выклікалі пытанні аб закладзе акцый у якасці спосабу забеспячэння крэдыту і здзелках РЭПО з акцыямі. Таксама прысутных цікавіў плануемы памер дывідэндаў.

Падчас мерапрыемства адбыўся абмен меркаваннямі па шырокім спектры пытанняў.

Для банка такія сустрэчы - крыніца інфармацыі для далейшага ўдасканалення працы з кліентамі.

vstrecha_akcionerov4

У канцы сустрэчы прысутныя ў цёплай сяброўскай абстаноўцы абмяняліся пажаданнямі і віншаваннямі напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова і Новага года.

vstrecha_akcionerov5

Сустрэча з акцыянерамі, якая стала неад'емным элементам сістэмы карпаратыўнага кіравання Банка,  у бягучым годзе яшчэ раз пацвердзіла сваю важнасць і актуальнасць.